Замглілася неба шэрай смугой.
Канец лістапада - восень слатой
Насыпле наўмысна пыл дажджавы,
І сцішыцца ўсё, маўчым з нематы.
Затлумлена сэрца думай цяжкой:
Дакульадхінанне Волі Святой?
Пакутуюць людзі, веры няма.
Цяжкі шлях, цяжкі вядзе да Святла.
Імгла запаўзае ў сэрцы падчас,
Калі без любові штось дзееца ў нас.
Ды Слова Святое згоніць той шум,
Каб Сонца заззяла, ссунула тлум.