Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

А спаткання няма...

Сярэдняя: 4.7 (12 галасоў)

Я кудысьці ўсё еду і еду.
Я кудысьці лячу і плыву.
На зямлі ж з усяго —
Ані следу,
Толькі сум
Кружыць мне галаву.
Я кудысьці бягу
I спяшаю,
Як спяшаецца
Вечнасць сама.
Я кагосьці шукаю, чакаю,
А спаткання
Няма і няма.
Што ж, магчыма,
Мой лёс гэтак хоча.
Гэта ён мяне кружыць,
Як вір.
Толькі веру
Ў ласкавыя вочы,
Што вядуць
У бязмежную шыр.



Завяла ў бязмежжа дарога, дзе

Завяла ў бязмежжа дарога,
дзе шматлікія вочы, як сны
не кранаюць як след анікога...
Хіба толькі аднога ў цішы.