Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Спаткаў я былое каханне...

Сярэдняя: 5 (2 галасоў)

Спаткаў я былое каханне.
Яно не пазнала мяне.
Hi радасці, ні хвалявання:
вось-вось — і яно прамільгне.

«Эгей, эгей! — яму крыкнуў я.—
Эгей! пастой, пачакай!
Апошнія ўспомні канікулы,
халодны расстайны май...»

Каханне на хвілю спынілася,
доўга глядзела назад —
віхуры пранесліся ў лісці
старых залатых прысад.

Яно ўсміхнулася ціха,
нібы ў той празрыстай вясне,
і моўчкі пайшло гасцінцам
далей і далей ад мяне...



І праўда,так і бывае. Тое што

І праўда,так і бывае. Тое што скончылася не вяртаецца. Мабыць аўтар як адчуў так і напісаў. Мне спадабалася вельмі. Дзякуй, Павел.

цудоўна!!!!!!!!!

цудоўна!!!!!!!!!

Цудоўна

Цудоўна

нязгодны

нязгодны