Як няпроста бывае спасцігнуць
Сутнасць побач блукаючых душ.
Мы святла там шукаем крыніцу,
А знаходзім жа чэрствасць і суш.
І ні ў кім нам сустрэць не пашчасціць
Чулы водгук, жывую спагаду.
І як веру ў людзей нам не страціць
Ніадкуль не пачуем параду.
І ўсё роўна свае мы спадзевы
На дабра ускладаем алтар.
Хоць вялікія маем сумневы,
Што мы вынясем гэты цяжар.