Спазніўся дзень – заблытаўся ў сцяжынках,
Сярод туманаў не знайшоў дарог…
I восені халодныя слязінкі
Упалі на засмучаны мурог.
Яна прыйшла, каб да зімы марознай
То хмурнай быць, то асляпляць агнём…
Такой непрадказальнаю і рознай
З’яўляцца на спатканні з новым днём.
Якой паўстане сёння з промнем першым,
Амытая крыштальнаю расой:
Буянствам фарбаў зноў натхніць на вершы
Ці стрыманаю ціхаю красой?..
Амытая -- аБмытая...
Амытая -- аБмытая...