Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Спiленая лiпа па вясне...

Сярэдняя: 5 (1 голас)

Спiленая лiпа па вясне
Маладыя парасткi пускае,
А вачыма ў высi яна мкне,
Гаварыць з нябёсамi жадае.
Калi так, цвязора, паглядзець:
Лiпа аджыла сваё, старая,
А ўсё роўна – хоча зелянець,
Галаву ўздымае, як жывая…
Што ж яе трымае на зямлi,
Акрамя знявечанай ажыны?..
Дожджык, мабыць, што святло пралiў
На жаўцюткi жвiр лясной сцяжыны.



Калі ласка, пачытайце, як

Калі ласка, пачытайце, як "вырашыў" гэту тэму паэт, празаік, мастак
з г.Баранавічы Венанцы Бутрым (1936-2003). Я меў шчасце яго ведаць.
Гэта ж цуд! -

Дуб і бяроза

Гэй, пайду ж я па вуліцы
У тое поле за аколіцу...
...То не траўка-павіліка расплятаецца,–
Наша вернае каханніца канчаецца.

М. Багдановіч. Максім і Магдалена

Лёс разлучыў? Руку прыклалі людзі.
Кліны сталёвыя забітыя ў распіл,
адкрасаваўся, нашым будзе,
дабрацца б толькі да халодных жыл!

Заводзь наўскос! Грызі надзейным джалам
увішнай, нібы чмель, бензапілы!
Вядзі кругом! Лічы, што метр бязмала,
не абхапіць, дык пакрысе бяры!

І ўсхрыпу скрып – ламаецца жывое,
і рэхам на удар азваўся дол.
Крамянасць рук-галін патрушчанаю зброяй,
бездапаможнымі абломкамі вакол...

Перамаглі! Напружвай шыю, карак
і ты, рахманы конь, і ты, ліхі вазак!
Тралюй, бульдазерыст, на радасць піваварам
магутны труп пад жарты разявак!

Для нейкае карчомкі будуць лавы;
для бара “МЛЫН” стылізаваны ўслон.
І задаволена размесціцца кліент рухавы,
авее дух фальклорны інтэлект персон.

...Яе – пакінулі. Цяпер навідавоку
аголенаю існасцю, зусім адна,
у нудны дождж, у мроістую спёку,
да прыцемак, праз цемру – да відна...

Прымчыцца вецер, пасваволіць з голлем
і, разагнаўшы пастушковы дым,
нібы жывы, раптоўна заскуголіць
і кіне ў адзіноце назусім...

Душа ж у засені так любай кроны
прывыкла бавіць свой і май, і лістапад,
пяшчотаю штодня настройваць ліст зялёны
пад дабрадушны і спагадлівы пагляд,

бясконца паўтараючы, дзе то званчэй, то глуха,
прывычнае, знаёмае... Аднак жа – навіна!..
Бо ЁН з удзячнасцю таемнай слухае...
Бо сыпле гэты шэпт яму – ЯНА...

ЭТОТ СТИХ ПРОСТО КЛАСС

этот стих просто класс