Мы аднойчы прачнемся раніцай,
не пазнаем сваіх сяброў.
Усё, што нам падабаецца,
падабацца не зможа зноў.
Тое, чаму мы верылі,
зусім будзе не так:
рэкі, што калісьці мералі, -
магліб прайсці напрасцяк.
Спазнаем: у самым пачатку
не там зусім мы звярнулі.
Надзеі нашай пачаткі
ў полі гнілІ і танулі.
Але самым, магчыма, страшэнным
будзе твар кожнага з нас.
І той зуб, што здаваўся карэнным,
і той свет, што, нібыта, пагас.
І вочы нашы пабачаць,
калі сыйдзе з вачніц гэты дым, -
дзе шчасце, што яно значыць,
ды і грошы тут ні пры чым.
Мы калісьці прачнемся, напэўна,
зразумеем, у чым жа наш сплін...
Але зараз - пяюць нам напеўна -
і мы па-ранейшаму спім.
31.11.2011
Нясвіж