Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Стаіш на парозе...

Сярэдняя: 5 (1 голас)

Стаіш на парозе,а я ўсе не веру.
Няўжо ты,каханне,пастукала ў дзверы?
Няўжо ты прыйшло да мяне нечакана?
Хлушу,бо цябе ўсе жыцце я чакала.

А мо,заблукала ў тумане і золку,
Шукаючы ў небе сястру сваю зорку,
Красуню-Венеру,багіню спаткання?
Ці гэта не так?Што ж маўчыш ты,каханне?

Руку працягнула яно ў прывітанні-
"Прыйшло да цябе,-адказала каханне.
"Да сэрца твайго шлях у мяне быў няпросты,
Памножаны ен на гады і на версты"