Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Сталасць

Сярэдняя: 3 (2 галасоў)

Запалку возьмеш з карабку,
не пералічваючы рэшты,
і застаецца з імі сум,
аб тым, што ўсё амаль ня вечна.

Як зачыніць шчэ трошкі больш?
Такіх вось думак непатрэбных?
ПакІдаць на паліцы ўздоўж,
і ў глыбіню іх, як ня ведаць?

Навошта ведаць колькі ёсць???
Хіба што, каб шчэ засталося?
Каб засталося, каб было!
Каб была чым стаміць спадзёвасць!

Спадзеўка! Вось што не дае
абапірацца на надзею.
Схапіць неўдзячна не свае.
Не зарабіўшы ўзяць падзеі!

Яны ня возьмуцца ўсе.
Не хопіць нешта, чаго мала.
Не часу ў нейкім сундуке,
а недахопленага жвавым.

Не запаліў. Не ў час была
ад той запалкі , тая ўспышка.
На карабку згарэла ўся.
І да паперы не дакісла.

Радкі ляжаць. Што іх лічыць?
Ім засталося спадзявацца,
што калі-небудзь згінуць ім...
( Калі? )
Як атрымаецца схавацца!!!