А, стаміўшыся, ты выпраменьваеш
Сто вясёлак.
І ад скуры яны адскокваюць,
Дрыжучы.
З бразгатаннем і ляскам ляцяць у імглісты золак,
Як іржавыя трэскі, ахапкі старых пружын.
Намагаешся, церпіш...
Каб толькі не загаснуць!
Каб не кінулі, як пашарэлы ў куце багаж.
Для кагосьці застацца яскравай,
Бліскуча-яснай.
А на вуснах палегла:
"Заўваж мяне,
Зауваж..."