Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Старая ліпа.

Сярэдняя: 4.4 (13 галасоў)

Са зборніка "Косаўскі зшытак"
***
Збіраўся додждж.
А можа навальніца…
Нахмураныя хмары паспаўзлісь здалёку…
Ды не, каб тут пагаманіць –
распачАлі разборку-бойку…
Не разабраць – каго там хто малоціць,
грыміць “разборка” без устанку,
і вось ужо кінжалы точаць,
і ў ход пайшлі бліскучыя маланкі…

Схаваўся я пад старай ліпай,
на вуліцы Тадэвуша Касцюшкі –
ад ліўня каб, хоць крыху схараніцца –
была магутнай ліпа, і вялікай,
але маланкі – гэта ж вам ня птушкі,
і дзяўбанула у вяршыню бліскавіца,
і рубанула ліпу,шабляй быццам…
Мяне – мінула,
дзякуй табе, ліпа –
увесь удар маланкі-бліскавіцы,
ўзяла ў сябе –
абараняючы ад ліха…

Прыхожу ўлетку –
пасядзець пад ёю сціпла,
бо ліпа – не памерла, не засохла,
і пчолам аддае няктар свій ў ліпені…
Вось так зямля Радзімы –
ўсіх нас лечыць
сваімі сокамі…
*+*
28 траўня 2014 г.