Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Уладзімір Ясеў Старая студня

Сярэдняя: 3.5 (10 галасоў)

У глыбіні
замшэлай студні
патанула
апошняя кастрычніцкая ноч.
Тут змроку толькі рэха
машынальна
паўторыць шэпат твой,
а голас мой –
зваротным гукам.
Беленькі каменьчык,
закінуты дзіцячаю рукой
на дно крынічнае,
ледзь бачна калыхнецца
і зоркай пуцяводнай усплыве
над ледзяной вадой
у бездань
неба,
дзе крыламі загадкава блісне
раптоўны ўспамін
далёкага,
кранальнага дзяцінства…