Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

СТАРАЯ ВіЛЬНЯ

Сярэдняя: 5 (182 галасоў)

Дождж у Вільні,слізкі брук,
Восень з-за вугла завыла.
і званоў маркотных гук-
Дзесьці бачыў, штосьці была.

Пад завесу з туманоў
Дзень схавае скрыжаванні.
Дахі - вопратка дамоў,
Не прыгодны для спаткання.

Як знарок, замруць муры
Плямай стыне шэрай вежа.
З дымам сцягне да гары
Векавую незалежнасць.

Дождж павольны, мокне крыж,
На дзвярах знак „38“.
Гэта - Вільна, не Парыж!
Замчышча старога восень.