Старэе ўсё.
Старэе нават вечнасць —
Вунь колькі ў небе воблакаў сівых!
Сівы туман.
Сівы знямоглы вечар.
Валун, як лунь, даўно сівей сівых.
Старэе ўсё,
I нечага здзіўляцца.
Цяплі ў душы агеньчык трапяткі.
Няхай гарыць ён — хутка разгарацца
Ў сівой pace сівыя светлякі.