Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

СТАРОЕ і НОВАЕ

Сярэдняя: 5 (37 галасоў)

Ляціць над вёскай навальніца,
Агонь нябесны хмары рве.
Пярун на чорных конях мчыцца,
Вось-вось зямлю вадой залье.

Ад жаху збіліся жывёлы
У адзін знямеўшы мокры гурт.
Не бачныя для ўсіх анёлы,
Крылом закрыюць хатні кут.

Mагутны дуб стары не кленча,
Не гне спіну перад дажджом.
Ён, быццам, волат той, хто вечна
Змагаецца з даўнішнім злом.

Абступіць цемра з бакоў хатку,
Пацягнецца і знікне ў начы.
Там зоркаю гарыць лампадка,
Мелодыяй малітва прагучыць.

Сяргей Брандт, 22.06.2013