Бегала дзяўчынка басанога
Сонейка ззяла яскрава
Убачыла дзяўчынка старога
І звонкім галасочкам запытала
Дзеду, а чаму ты такі вялікі?
Дзеду, а чаму я малая гэтка?
Чаму ты абуты у рваны чаравікі
А босая скачу па лужах метка
Чаму твая скура гэткая старая
А ў мяне усмешка з твара не знікае
Гледзіў на яе дзед стары і сумны
Гледзіў і дзівіўся долі
Шчэ нядаўна сам бегаў неразумны
А цяпер ўжо цяжка і хадзіць паволі
Што ж ты тут адкажаш?!
Што малой ты скажаш?!
Што пройдзе час, і ты малеча
Станеш як і я, старэча
Ды пара мне, мілае дзяўчо
Падрасцеш і ты спазнаеш
Усё тое што ў мяне пытаеш
І ў шэраг стройны да пляча плячо
Тых, каму сысці пара устанеш
Прыйдзе час адказ спазнаеш