Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Стары сад

Сярэдняя: 4.6 (11 галасоў)

Люблю даўно свой сад стары,
Яго таемныя размовы,
Дзе дрэвы, даўнія сябры,
Мяне прывечваюць вяснова.

Тут лісця, квецені размах —
Жывой душы адбітак блізкі.
А свежы яблыневы пах
Мілей мне ад парфум парыжскіх.

Іду сюды праз вечнасць, год,
А мудрасць саду зноўку чую:
Галін раздольных карагод
Любоў высвечвае зямную.

I чую я ў сваёй крыві,
У дрэў несастарэлым спеве,
Што й я — часцінка той глыбі,
Галінка на жыццёвым дрэве —

Свае адшукваю лісты,
Каб з небыцця ў іх адгукнуцца.
Душа баіцца пустаты —
Я ў сад баюся не вярнуцца.



А можа, "за парфум парыжскі"?

А можа, "за парфум парыжскі"?

Дзякуй вялікі! Шыкоўны верш!

Дзякуй вялікі! Шыкоўны верш!