Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Сто гадоў вясны не чуў...

Сярэдняя: 4.1 (12 галасоў)

Сто гадоў вясны не чуў.
Звар’яцела ціўкае.
Хоць ты ў полі заначуй
Пад зляжалай сціртаю.

Ды паслухай гэты дух,
Памакуй мелодыю...
Ногі самі не ідуць.
Не валодаю.

Доўга мроіцца пажыць!
Разам са свабодаю
Піць густыя капяжы
Маладога водару...

Стома хоча загайдаць.
Я такі здарожаны.
Нада мною зорны дах.
Сню харошае.



Вершы Стрыжака кранаюць душу

Вершы Стрыжака кранаюць душу