Істота
Што бачыш ты, істота,
аслепленая жоўта-чырвоным бляскам золата?
Фарбы зямлі?..
Не!..
Твой колер адзіны - жоўта-чырвоны!
Узыходы і заходы сонца?..
Ці ж ты іх бачыш?!
Адзінае сонца твае - халодны метал,
які даўно і канчаткова папсаваў твой зрок!
...Ну чаго маўчыш?
Ці ж чуеш?..
Ды што чуеш ты, істота, аглушаная звонам медзякоў?
Залівістыя птушыныя спевы ў вечаровых прыцемках?
Не!..
Сакральны звон вясковых храмаў?
Канешне ж не!
Як можаш чуць ты тое, чаго ніколі не можа чуць істота
народжаная ў халодным бляску медзякоў.
Глухая!..
Сляпая!..
Нячулая!..
Брудная пачвара,
народжаная на пагібель роду зямнога!..