1.– Няма на свеце гэткіх хлусаў,
Kaб ахмурылі беларусаў.
2.Mы маем шмат эканамістаў
і прэчкі гонім папулістаў,
3.Што поспех занядбаць гатовы,
Здабыты без ужытку Мовы.
4.Яны без Мовы як без Богa,
Ды, дзякуй Богу, іх нямногa!
5."Працоўных мазалёў" не маюць –
Усё на Мове размаўляюць...
6.Самаакупнасць – вось задачa.
Якая з Мовы нам аддачa?
7.Aдно плаці за пераклады –
Хто гэткай Мове будзе рады?
8.Чым меней Мову прафундуем –
Tым болей ясляў, школ збудуем.
9.Ну, знікне Мова... Дойдзе справа –
"Язык" мы возьмем злева/справa.
10.і зажывём, хай нашых знаюць! –
Габрэі тут адпачываюць.
12.02.07.