Гэй маладзён, што сталася з табой?
Хто твой кумір, каго ты пераймаеш?
Учора рок быў за свабоду бой,
Ты ж сёння млосную ваніль лабаеш
Ўзгадай, як мы “Ішлі на абардаж”
Ўзгадай, што “Былі яны разам з намі”,
На кожны “Слухай бацьку” быў адказ:
“Нас дахалеры”, нам Радзіма “Убер але”
Там грукатаў Рэактар быццам смерч
Тут Ре:публік збірае хлопцаў у кедах
Там былі Крама, N.R.M і ZET
Тут еўрабачанні, дажынкі, Мінск-Арэна
Твая крывя ўскіпае ад саплёў
Akute кажа, што xачу я вочы
І за даляр шмат тысячаў рублёў,
Akute кажа: “Ты мяне не хочаш”
Нас павязе “Пасат універсал”
У “Светлы шлях”, твая ж “Крывя ўцякае”
Ты “Без білета” гонар змарнаваў
Ванілька, хіпстар, блудніца смяшная
Гэй маладзён, што сталася з табой?
Давай выходзь, узгадаем пра былое
Каб заўтра рок стаў за свабоду бой,
Каб воля зноўку стала лёсам, мрояй!