Мы ўзводзім заводы,
каб лепей жылося;
мы кладзем дарогі:
трэба бачыць свет;
мы рамантуем машыны,
каб ехаць да сяброў;
мы абліцоўваем дамы,
каб цяплей жылося;
мы выкладаем дахі,
каб не баяцца дажджу;
але лепш за ўсё
мы будуем глухія сцены
адно ад аднаго.