На Беларусі летам Бог жыве,
У вачах Дзвіны, сябрук, сусвет,
Я гэта ведаю, не шукай у інтэрнэце
Праўду! Паслухай, як спявае родны вецер.
Мы вочы расплюшчым і пойдзем па лесе,
Дрыгва мая маці, дзень добры, Палессе,
Тут водар салодкі ў любым паветры,
Спяваюць буслы пра твае запаветы,
Мая Беларусь, я ўсё той жа тутэйшы!
Прабач, што твой лёс як прафесія гейшы…
Але ж маскалям мы цябе не аддалі,
Змагалісь і шчыльнымі выйшлі радамі…
Маскаль сёння кажа: “Отключим вам газ!”
Скажу па-расейску: “Ну, ты, під***ас!
Засунь гэты газ ты сабе ў прамежнасць,
Не выключыш, злодзей, маю незалежнасць!”
Бо, як і раней, тут Бог жыве:
У папараць-кветке, Дзвіне, дрыгве.
Бо, як і раней, у зямлі ёсць працяг –
Ён у небе лунае,
Глядзі, ён лунае!
Лунае чырвона-зялёны сцяг…