Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Апошнія водгукі

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Аркадзь Брут

Сярэдняя: 4.5 (2 галасоў)

Колы – гэта гук растання
Я пакінуў родны край
Больш мяне зусім не стане
На Радзіме. Грай жа, грай!

Ты, музыка, мне пра долю
Што не будзе кіраваць
Мной на беразе ў мора
Дзе я буду паміраць

У старым шыкоўным замку
Побач мрамар косць слана
Пью шампанскае наранку
Жру ікру, і вось Хана

Да мяне паўзе гадзюкай
У сэрцы грукае баксёр
Чую музыку я Дзюка
Эленгтона, і Басё

З кніжнай паліцы японскім
Вокам жмурыцца хітрун:
“Свет ты не пабачыш боскі
Жыць табе ў царстве трун-

А ў час бітвы пекла з небам
Станеш куляй і ядром
Той праклён табе ганебны,
Што пакінуў родны дом”.

Прэч, японская мярзота!
Паміраць не стану я
Усе смарагды з пазалотам
Дам за добрага каня

І вярнуся ў край блакітны
Што пакінуў я ў свой час
“Гэх, дарма яго пакінуў!” –
Крыкну і памру якраз.



Сярэдняя: 4 (2 галасоў)

Для лістоты
час
неістотны
яна цешыцца
смакам
прасторы
глебай сонцам
вадой у карэннях
асяродкам
і толькі сталенне
ў кастрычніку
колеру
ў жоўта-чырвоны
зноў нагадвае:
час існуе



Яшчэ не ацэнена

Кожны дзень адчуваю твой позірк:
У маланцы, блакітным возеры,
У аблоках, сцюдзёнай завеі,
У вачах маёй маці.

Шчыра кажучы, я не ведаю,
Што ты: чорнае ці белае,
Лесвіца ў нябёсы,
Памылка,
Цудоўны лёс?

Нават у сне
чую, як снег
Твайго позірку кранае мяне.
А потым пачынаецца праца…
І я забываюся пра цябе,
І зачыняю дзверы
Да веры.

Я ведаю, ты – косткі.
Зусім не цікава, колькі
Ты маеш талентаў, мар, хмар,
Сакрэтаў, прыватнага кошту.

Люстэрка душы – не вочы
І нават не вусны, чуеш?
Люстэрка душы – твой цень,
Возера ды вясёлка.

Калі ты знікаеш – знікае й вясёлка.
Калі знікае вясёлка – мяне няма.



Сярэдняя: 3 (2 галасоў)

Мова – гэта сліна на зубах,
Язык, што варушыцца, быццам змяя,
Лёгкія, дзе нараджаецца ўздых,
Што слову дае штуршок.

Шок –
Калі адсеклі язык,
Заклеілі вусны, каб ніводны гук
Не пакідаў вежу, не нараджаў грук
Ска`заў, не выліўся ў рух
Супраціву.

Пазбавіць народ языка,
Выцягнуць ныркі, вырваць кадык,
І каб не з’явілася рызык`а
Хваляванняў, трэба адсекчы ногі ды
Рукі –

Так забіваюць мову.
Так вынішчаюць мрою.