Сцюдзёны дзень душу катуе
І ветрам рве яе на часткі,
Празрыстым лёдам сэрца стане
Ў дні застылым, учорашнім...
Бы ружа, што пакінута ў сцюжу,
Бы крохкі пыл, завей туман,
Любоў тваю неяк я не адужыў,
Абодвух нас хістаў падман!
Маёю больш ужо не будзеш,
А я не буду болей твой...
Вясну ў сэрцы не абудзеш,
Калі ў душы зімы спакой!