Дождж пастуквае ў вакно
Хіба ж гэта студзень?
І завеі не відно.
І наўрад ці будзе.
Зеляніць трава і рунь -
Не зіма, ні лета...
Пачарнелі зрубы пунь,
Сенцы, падпаветак.
Сонца мала - рэдкі госць.
Дрэўцы, як сіроты,
Голле вымакла наскрозь,
Туляцца да плоту.
Вецярок - "туды-сюды".
Вые і скуголіць.
З лужыц мутнае вады
Прэч слязінкі гоніць.
Дзе ж ты зімка і мароз?
Дзе сумёты, шэрань?
Не хапае вас да слёз
Ў абразах без веры.
© Copyright: Людмила Воронова Супрун, 2020
Свидетельство о публикации №120011103703