Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Субота, дванадцатае.

Сярэдняя: 2.8 (32 галасоў)

На беразе недзе,
дзе?
дзе ж?
сяЖу...
а можа сяДЖу...
Рыбу вужУ,
а можа вУЖу? ...вуДЖУ?
не клюе...
ну,не клюе ж...
сяЖу… сяДЖу...
без надзЁж… ці надзЕж...
сьлёзы - ня лью.
Рака - не мора,
а я - не шалёны,
навошта рабіць рачулку салёнаю –
рыбкам на гора…
СяДЖу… сяЖу…
Мову сваю – душУ…
(Ах,маці тваю-маю…).
Душа мая
побач з тваёй
на масту стаіць…
Анёльчык над намі плача –
дожджык лье…
Крычу!
-Усё жыццё так будзеш ліць?
А мост – даволі стары…
Не мост,а ламачча…
Навошта мы тут стаім?
Можа ўзяць ды спаліць
мост безнадзейны…
Звязаў нас навошта?
Анёлы-летуценнікі
ня носяць болей пошту…
Усё – аніяк…
…і мы – не смяемся,не плачам…
Жывема…
…так-сяк…

12.05.2012г.

Франаку Нырка прысвячаецца.



Гэта верш ці набор слоў? Калі

Гэта верш ці набор слоў? Калі ласка, пачытайце пра тое, што такое вершы - ru.wikipedia.org/wiki/Стих і скончыце пісаць лабуду

Напэўна, калі верш не

Напэўна, калі верш не падпадае пад класічны стыль, гэта яшчэ не азначае, што ён благі. Мне таксама не спадабаўся гэты верш, але ж не гавару, што ён ні на што ня годны.

Што такое верш пішуць тыя,хто

Што такое верш пішуць тыя,хто ня можа пісаць вершы; гэта ж пародыя ў стыле "сімвалізма" з прымазкай "акмеізма",то біш - добры "сцёб" на апошнія вершы Франака, як сябра ў паэтычных прасторах і пошуках.
А па Вялікаму,паэзія - адзін з відаў літаратурнага адлюстравання асяроддзя.
На твой погляд,госцечка, і Марк Шагал "лабуду" маляваў.
...і наконт "лабуды". А навошта такі,на выгляд "філалагічна-адукаваны" чалавек, сам празаічна,не ў эссэ якімсьці,ці апавяданні,а ў простай размове,высказванні,скажам чэсна,бязглуздым высказванні,прымяняе "музычна-лагерны" жаргон,слэнг?

"На твой погляд,госцечка, і

"На твой погляд,госцечка, і Марк Шагал "лабуду" маляваў."
- Ну дык кожнаму свае, як бы банальна не гучала.
Мне таксама не падабаецца, але я не гавару, што гэта лабуда. Калі мастацкі твор камусьці да спадобы, то ён мае права на існаванне.