Там, дзе была мая гара,
Уся дзівосная – у кветках,
Там зараз жах і змрок-пара,
І заняволены палеткі…
Там цэлы дзень звярок рычыць –
Матор з крывёю чорнай нафты,
Рычыць цвяроза, але жыць
Не хоча сэрца з ім упарта.
Сучасны нейкі вабны пан
Захопіў рэпішча, крыніцы,
І сатварыў машынны стан,
Дзе разам зніклі таямніцы.
Там гвалт матораў узарваў
Вяковы сгустак цішынёвы,
І мір змяніўся, рэшткам стаў,
Як той ападыш вераснёвы.
Цяпер над горкай, дзе пылаў
Бялёсы, вытканы заранак,
Куды зыходзіў, адкрываў
Радзімы поле – светлы ганак,
Цяпер ляжыць зямлі кусок
Без васільковых воч дзівосных,
І плачуць недры – слёзы-сок
Пускаюць надта часам росным.
Там маіх продкаў чысціню
Са смеццем вуліцы змяшалі,
І поўнай змагі вышыню
З пустымі вуснамі зраўнялі.
Заціхлі птушкі на гары,
І кветкі ландышаў не ззяюць,
На соснах - плямы, на кары
Парэзы сталі астываюць…
Шуршыць асфальтам дзень і ноч
Шаша меж рэччу, ля Івана –
Уздоўж азёрка з назвай Плоч,
Адно яно яшчэ прывабна...
Навошта, людзі, гэты тлум
З пачаткам новага стагоддзя? -
Чарговы, дзеля грошай, бум, -
Такі няміласны прыродзе?