Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Сучасным паэтам

Сярэдняя: 4.6 (30 галасоў)

Не дай мне, Бог,
Сучасным стаць паэтам.
І верш калечыць-
Як дзіцячую душу.
Каналізацыяй асацыяцый,
Галюцынацый.
Безсэнсоўных параўнанняў-тропаў.
І словаблуддзем ганьбіць чытача -
Каб промні сонца блытаць
З павуціннем правадоў.
І вінігрэт рабіць з вантробаў
І дажджоў...
Бо можна ўсё на свеце
Апаганіць
У пагоні за мадэрнам,
За модай новаю. Грашыма -
Вар’яцтвам часу і людзей.
І стаць слугою цемры –ліха -
Ў пекла душы зорныя цягнуць.

2

Хай вар’яцее свет.
Няхай ляціць у прорву,
Дзе паглынаецца сумленне і зара.
А ты - Паэт.
Ты заставайся промнем
Любові, сонца, ісціны, дабра.
Свяці сярод цямнот-
Як гнеў маланак.
Між здрады-
Парасткам надзеі прарастай.
Слязінкай упадзі з вачэй дзіцяці.
І слову кожнаму
Ты Божы сэнс надай.
Бо Слова не ад погані -
Ад Бога.
О дай мне Бог,
Застацца, быць Паэтам –
Ад сонца, ад світання.
Ад зямлі.
Каб душы, страчаныя
Злом, расчараваннем,
Ад светлых слоў маіх,
Пралескамі сагрэтых,
Заплакаць
І узвысіцца маглі.



Дзіўна. Паставіў кол.

Дзіўна.
Паставіў кол.

Франак, зайздрасьць - не

Франак, зайздрасьць - не самае добрае пачуцьцё, асабліва для творчай асобы. Бо не натхняе на сьветлае. А верш - выдатны, асабліва карысны для маладых паэтаў - каб у пагоні за "мадэрнам" яны не страцілі адвечнае: высокія ідэалы маральнасьці, дабра, чалавечага гонару і г.д.

Напэўна ўсё і так. Я сябе

Напэўна ўсё і так.
Я сябе занадта правільным не лічу.
Але, калі так, дык паставіў і пяць.

закранула....

закранула....

Цікава, якія менавіте вершы

Цікава, якія менавіте вершы Вас так абразілі? Чытаю - і пакутую: мо, маі?