Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

СУМНЫ МЕСЯЦ- ЛІСТАПАД

Сярэдняя: 5 (5 галасоў)

(Для дзетак)

Сумны месяц -лістапад.
Восеньскі апошні.
Агаліў чупрыну сад,
Пацямнелі пожні.

Стала ціхенька ў бары,
Птушкі не спяваюць,
Змоўклі плёсы і віры,
Рыбы засынаюць.

Заяц шэры стаў бяляк,
Лісанька мышкуе.
Не зляцеў на поўдзень грак,
Тут цяпер зімуе.

Рогі скідваюць ласі,
Лінька - у вавёрак,
На прыдонні - карасі,
Бо зіма ўжо скора.