Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

“Суперпоўналунне ў Косава”.

Сярэдняя: 4.3 (6 галасоў)

Са зборніка “Косаўскі зшытак”.
***

Цішыня праглынула ваколіцу.
Нават вецер зваліўся, стомлены.
І з-за лесу, на чыстую вольніцу,
Месяц выкаціўся, задаволены.

Расфуфыраны,
шчоканадзьмуты,
нікудЫ не спяшаецца.
У яго – свій адвечны Азімут,
і свой шлях, які не канчаецца.

Месяц коціцца па-над дахамі,
паглядае на горад звысся.
Нетаропка, па Млечнаму Шляху,
накіроўваецца кудысьці.

Сёння Ён апусціўся нІжай,
мабыць нешта тут зацікавіла.
Я, з-пад яблыні, у зацішшы,
назіраю за ім,
як дзіцятка…
*+*
11 жніўня 2014. Косаўскай ноччу.