Са зборніка “Гішторыі дзеда Алега”.
Сусед мой
змайстраваць намерыўся драбіны…
СтарЫя – яго жонка,
з цэнтнер вагай,
праламала.
Звалілася, і крыку нарабіла…
Ня тое, каб сабе там што пабіла,
а для “парадку” – палямантавала.
Каб лямант быў пачуты нават Богам !
А ў сутнасці – каб збегліся суседкі…
З спачуваннем…
І вось –
сядзіць яна на лаўцы, квохкае…
І лямант свой – раз-пораз уключае.
Было аднойчы,
тут у нас – гарэла !
Пажарніцка машына – прыкаціла.
Дык вось, пажарніцка сірэна –
пацішай гэтай бабы галасіла…
Сусед мяне паклікаў – ў дапамогу.
Драбіны ладзіць.
Я жа – вядомы на сяле дарадчык !
Ды й, майстар добры…
А суседу, помач – надыць !
Сусед праставіў пляшку – выпілі,
нямнога…
Каб толькі думкі, перад справай,
упарадчыць…
Сусед гурком пахрумстаў,
і пытае –
з чаго ж драбіны будзем майстраваць ?
бо, баба у мяне, глядзі якая –
ёй, як катком,
дарогу можна трамбаваць…
-32-
На гэткі аргумент – я не пярэчыў…
З якога боку на яе не паглядзі –
не баба, а “Белаз”, калі ўдалечы…
І асабліва, як ззадІ…
Канешне – я кажу, з бятону можна.
Бятон ня зможа праламаць.
Але, бятонныя драбіны хто жа
асіліцца туды-сюды цягаць ?
Маркуем, ды і п’ем, памалу…
Суседу ж трэба неяк далей жыць…
Але, няма такога матэр’ялу –
каб у драбіны палажыць,
каб жонку гэткую трымалі.
А жонкай трэба даражыць…
Бо, хто ж суседу нагатуе ежы,
за гаспадаркай прыглядзіцца…
Драбіны – зробім, а яна ізноў – палезе…
І праламае, зноў…
А можа ж і забіцца…
На тым з суседам мы і парашылі.
Дапілі пляшку…
Агуркамі закусілі.
Як там – у Грэцыі, пагаманілі…
І пра сваю, канешні, жысць…
І разышліся.
А драбіны, для суседа жонкі – Небяспека !
Таму не сталі іх рабіць.
18 сакавіка 2014 г.
**( змайстраваць – смастерить; намерыўся – задумал; драбіны – лестница;
вагай – весом; палямантавала – повопила; пачуты – услышан; з спачуваннем –
с сочувствием; аднойчы – однажды; пытае – спрашивает; калі ўдалечы – когда вдалеке; асабліва – особенно; як ззаді – когда сзади; цягаць – таскать; маркуем – соображаем,ведя беседу; трымалі – держали; нагатуе ежы – приготовит еды; небяспека – опасность; рабіць – делать)