Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Сустрэча

Яшчэ не ацэнена

У краме ля адзелу спарттавараў
Яна стаіць у ружовых шараварах,
Прыгожая, як пляшачка віна,
Да Бахуса падобная яна.

- Адкуль ты тут? Дзе бачыў твае рысы?
Усё знаёмае: густыя вейкі, пыса,
Блакітная, нібыта мара, хустка.
Ты хто, скажы…

- Я – мова беларуская.

Гляжу, як быццам, сапраўды,
Яна, што з матчынае смочкі
Лілася з малаком заўжды,
А я глытаў і днём і ноччу –

Ты, мова родная мая!
Забіць цябе не маю сілы,
Ты ў светлай існасці гаях
Узышла благушкай-херасімай.

Але ж яна мяне не чуе,
Звяртаецца да прадаўца:

- З днём фізкультурніка віншую!
Ці ёсць згушчонка і маца?