Сум і радасць, смех і слёзы –
Мае мілыя бярозы,
Дзе знайшоў сваё я шчасце
Ў вобразе пяшчотнай страсці.
Калыханка для вялікіх
Без падману і разліку.
Так матуля жыць вучыла –
Лепш з каханай, з сэрцу мілай.
Не пакінь сваю старонку,
Хай душа спявае звонка.
Рукі памятаюць ласку,
Запрашаюць зноў у казку.
Захаваць мір нашым дзецям,
Няма мэты лепшай у свеце.
Хоць нам лёс нясе нягоды,
Мары рухаюць прыроду.
25.02.2015