Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

СВЕЖЫНА

Сярэдняя: 2.7 (3 галасоў)

Ото ж важная дзяржава –
Колькі свят у календары!
Што ні лічба, то падстава,
Рады ўсе гаспадары.

Пасха, Коляды, Мікола,
Шмат чаго, не палічыць,
А найлепш, калі заколеш
Парсючка. То будзеш жыць.

Паз’язжалісь без прынукі.
На падворку валтузня,
Бацька, маці, дзеці, унукі –
У зборы дружная сям’я.

Браты кінулісь, бы крукі,
Парсюка цягнуць з хлява.
Збоку бацька для панукі
Дае ботам кухталя.

Парсюк рые рылам глебу,
Упіраецца, вішчыць…
Як нармальная скаціна
Ён, канечне ж, хоча жыць.

Здэцца, быў ён не лядачы,
А глядзі, як валакуць.
Незайздросны век свінячы:
Падгадуюць і з’ядуць.

Але ж хутка, хутка свята,
Ці шкадуй, ці не шкадуй,
Без кілбас пустая хата,
Дык дарэмна не бядуй.