Сёння мылі свінку – шаравалі спінку, Вушкі адмывалі, з лейкі палівалі, выціралі ручніком, а яна ад нас – бягом, Ў лужыну ўляглася, брудам аблілася. – Ўстань! – Крычалі хорам. У яе ж свой нораў. Абурыўся вельмі я І сказаў: – Эх ты, свіння...