Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Свіння ў гародзе... (і, на жаль, не байка...)

Сярэдняя: 4.9 (106 галасоў)

...дзяцінства... Дашкоўка, што пад Магілёвам... 1955 год...

З дзяцінства засталося ў памяці...
Паслала мяне маці...
Каб бег я хутка-срочна,
каб гнаў свінню з гароду,
бо — з’есь, зараза, і гуркі, й капусту...
а што не з’есь, зараза,
пысаю ўскалоча...
пабег, малы...
...яшчэ ня ведаў я свінячую пароду...
пабег, як быў: басы, трусы ды майка...
і нават без дубца якога...
— Гэй, ты, парсюк, ану, адсюль — да лужы!
Ты ж што ж, гаўнюк, гарод наш рушыш!
Пайшла адсюль — твой агарод — памойка!
Давай, з гароду рухай!
...ня здвіглась з месца Бегамотсвінюха,
ну, бачыць, малы, росту ў мяне нямнога...
затопча, гадзіна, малога...
За маткай бегчы... ці прасіць аб помачы суседа...
Зусім жа блізка, тут, за агарожай...
Ён жа — дарослы, ён жа дапаможа...
Але, маркую, што паркан — мяжа... не пераскоча...
Свіння ж чужую працу жраць ахвоча...
Заплакаў я спачатку ад бяссілля...
А потым засмялеў — гарода ж жалка —
я ж з матачкай яго сажаў, палоў, ды паліваў,
ваду цягаючы з дашкоўскай рэчкі,
і зразумеў, што на свінню
не словы трэба, і ня рэчы... трэба палка...

Вось так, з дзяцінства, нас жыццё пакрыху вучыць:
з Свіннёй ня трэба ўступаць у спрэчкі...
няма ў Свінней сумлення ці любві...
Рабісь дарослым,
і суседзей ў дапамогу не заві, тым болей мамку...
рабісь дарослым змалку...
Свіння залезла ў твой гарод — бярысь за палку...