На Сьвіцязі вечар і ціша такая, што лепей забыць,
Якое стагоддзе цяпер кватарантам у календары,
і самае слушнае будзе –
                тут проста гадзіну пабыць,
і, чуеш, душа мая,
                лепей нічога тут не гавары.
Бо што – нашы словы адносна вялікае гэтай вады?
Што – нашыя клопаты ўсё і праблемы? –
адна недарэчнасць.
Бо ў нас на зямлі –
                усяго мітусьлівыя дні і гады,
А ў Сьвіцязі – Вечнасьць.
і гэта напроста вада,
                падуладная вудам, чаўнам, невадам.
і гэта ня так сабе дрэвы,
                што рэхам твой крок паўтарылі,
Бо кожнае дрэва, і бераг, і камень
                тут маюць імя маладое Адам.
Тут кожная кветка, і сьцежка, і хваля
                завуцца Марыляй.
 
        	
цудоўна падабраны словы, як
цудоўна падабраны словы, як на малюнку, ці ў музыцы, так усё сугучна, так усё прыгожа.