Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Святая праўда.

Яшчэ не ацэнена

Дарэмна мяне ўсе ўшчуваюць,даволі.
Я праўду кажу,толькі праўду,не болей.
Ды толькі за праўду заўседы каралі,
Яе не любілі ніколі,зганялі.

Лухту са знявагай страчалі,як госцей,
А праўду-за дзьверы,кідалі ей косці.

Але ўжо тады не была б яна праўдай,
Каб рукі злажыла,бо праўда-упартасць.

Ідзе па дарогах і мерзне ў полі,
Ды ўсе яна йдзе,знаць,такая ўжо доля.
І ногі ў кроў усе свае пазбівае.
Не жаліцца,йдзе,яшчэ песні спявае.

Пастукае мне яна ноччу ў дзьверы-
Я ей адчыню,бо чакаю і веру.
Сястра яна мне,гэта праўда святая,
Радней за яе я нікога не знаю.