Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Апошнія водгукі

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Святлее ўсход!

Сярэдняя: 5 (1 голас)

1
Святлее ўсход заранкай новай
На гарызонце будучага дня...
Сваёй прыгожай беларускай мовай
Спявае маці-родная зямля…
2
Гамоніць ветрык з кветкамі ў полі,
Шумяць на ёй дубравы і лясы -
Аб шматпакутнай беларускай долі
І непаўторнасці яе красы…
3
Яе ўслаўлялі Колас і Купала,
Яна - у кожнай кропельцы расы…
А чалавеку трэба вельмі мала,
Каб, толькі, чуць Радзімы галасы!
4
Каб любавацца яе мірным небам,
Пад клёкат белакрылага бусла,
Дзе пах дзяцінства разам з свежым хлебам
Нам дорыць кожны дзень узмах крыла.

© Copyright: Людмила Воронова Супрун, 2015
Свидетельство о публикации №115032604716