Сябрам.
Хай адбіваюць час званы -
На той цягнiк не паспяваю…
Натхнення лёгкiя чаўны
Нясуць мяне ў журботы мая.
Квiтнее сад майго жыцця
Ў iм гаспадарыць дабрадзей-
Я не хаваю пачуцця
За блiскавiцамi вачэй.
За шчырасць паў-душы аддам,
Ды сэрца да тае паловы…
I слова ўдзячнае сябрам
Не будзе фарсам папяровым.
Шчадруе цудамi мой лёс
На шалях знакавых падзей
Iду пад ветразем нябёс,
Бо поруч лепшые з людзей.