Сяброў бліжэйшых я даўно набыў,
Яе,адзіную,калісь кахаў.
Далёка за мяжой нідзе не быў?
Дык я ж і дома,вунь,не ўсё спазнаў.
І лепшы верш яшчэ не напісаў,
Не спеў я песню лепшую сваю.
Задачы,што ў жыці здзяйсняў,-
Не кожная ішла ў карысць маю.
Яшчэ было расчараванняў шмат,
Людской нясцерпнасці і болю,
І вельмі многа незваротных страт.
Я не прыдбаў,чаго хацеў,уволю…
А неабдымнае і немагчыма абхваціць,
Сабраць усе здабыткі – так не будзе.
Што ты не змог і змог зрабіць -
Судзіць аб гэтым толькі добры людзям.