Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

разважанне

Сярэдняя: 3.5 (4 галасоў)

Мая воля - мая зброя.
Я нязломная сцяна.
Калі ціснуць, як спружына
я упарцей удвая.

Мае веды - мае лекі
супраць болю і пакут.
Пахавалiсь небяспекі
ад мяне ў далёкі кут.

Мае дзеці - мая радасць
мая злосць, мая турба.
Пазабыўся я пра старасць
побач з гэтымі двума.

маё сэрца - мае спевы,
кліч крыві, гуллiвы гук.
У ім «кіношныя» матывы,
цяплыня ласкавых рук.



Сярэдняя: 3.7 (6 галасоў)

Калейдаскопамі гісторыі, шляхоў гербамі,
Нібыта дух блакітнавокі, страчана-арыйскі,
Палілог стагоддзяў, быццам невярбальны,
Аб сканчэнні свету цёмнай марай.

Ён безлітасна стары. Гербырый.
Глянуць бы на свет праз вочы серба.

Не святло ад сонца – ад цяпла Марыі
Маці Боскай. Былое былым пакарылі.
Нечым душу жадае азарыць.
Мабыць, «Азарэннямі» Рэмбо Арцюра?
Дзесці і пярсідскі Дарый…
Вось які… бы зацямнённы хмарай.

За здрадай Зеўса сэрца Геры.
За сэрцам Кая катаванні Герды.

Чыім жа богам пакараны
і ракламу тварам створыць.
Дух узнёслы Гукам арый,
Між блакітных поізрк кары…

З Апалонам была Гіпербарэя –
Адказ дэльфійскага аракулу.
Птушкі адшукаюць вырай.

Ён не шукае. Ён адвечны. Не згарыць у пажары,
Як іспанец, крывёю на карыдзе.

Толькі ён павольны. Вельмі стары.
Морам трызніць дэльфінарый.

і як павольная жыцця гіпербала
Грахі даруюць святары.



Сярэдняя: 3.4 (5 галасоў)

Я так люблю ляцець ўніз.
У соты раз. Яшчэ. На біс.
І колькі ні губляла рыс
І позіркаў вачэй, актрыс ?
Я не скажу табе наўмыс…
Мой розум сам сябе загрыз.
Кранае летуценні фрыз,
І я лячу. Уніз, уніз.

Падлогу дрэнна адчуваць.
Я не крычу, каго мне зваць?
Чаму ўсё дрэнна і дарма?
І я лячу. Ужо з ірва.
Чаму ня збегчы ад сябе?
Ды што параіць зможаш мне?
Аб чым пытаць, аб чым маліць?
Сустрэну. Толькі б пераплыць.

Да Д’ябла Бога! Твар адзін
Стварыў людзей па тыпу він:
Жыццё мінае за жыццём –
Бліжэй з сваім мы адкрыццём.
Свет – пограб. Чалавек не раб.
Ля падзямелля многа жаб.
Анёлам зваць ці зваць чарцём?
Дазволіш ноччу, потым днём…

Зацягне твань гэтай зямлі,
І зоркі так цягнуць маглі.
Мы ўсе з вады. Вада з чаго?
Як добра ведаць аш два о …
Душа як сок ці як дурман?
Але лепш верыць у свой зман.

Я так люблю : ляцець уверх,
І гэта мой вялікі грэх.
Яго не хочуць дараваць –
Не загадаць. Ад іх чакаць?
Але калі даруюць мне,
То святкаваць буду ў віне.
Як пробка, палячу ўверх,
Далей самых высокіх стрэх.
Буду пьяная ў жарт і сьмех.
Во будзе мне : ляцець уверх!



Сярэдняя: 3 (4 галасоў)

Дагарае маўклівасць сутоння.
Сотні знічак плануюць вандроўку.
Мой рамантык сабраўся ў пагоню,
Атрымаўшы начную пуцёўку.

Мой рамантык паправіў каўнер,
Узяў у рукі іскрысты ліхтар,
Пабяжаў ў сузорны аер,
Да ракі, дзе трымціць ясакар.

Сеў ён у засені на зарэччы,
Праганяе зацяты боль.
Успамінае, як на сустрэчы...
Ён збіраў пазалетась куколь.

Як рунела штодзённа пяшчота
З запавелым заранкам жыцця,
Як хацеў пачуць адзіноту
І хадзіў па шляхах забыцця.

Як ірвалася птушкай натхненне,
А трымалі зямныя рукі.
Як зімоў у начным трызненні
Маляваў на душы карункі.

Аксамітнае неба іскрыцца,
Узрушае прасторы душы.
Можа гэта рамантыку сніцца
Над ярмом звар'яцелай цішы?