Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Сяброўцы

Сярэдняя: 4.5 (13 галасоў)

Магчыма твар, магчыма стан дзявочы,
**Магчыма погляд стомленых вачэй,
А, мабыць, прыгажосць асенняй ночы
**Адкрыта вабяць- да цябе хутчэй
Спяшаюся прыйсці з букетам кветак,
**Сказаць, што ты намнога прыгажэй
Тых падарункаў восеньскіх палетак-
**Ты скарбаў усялякіх даражэй.
А пажадаць табе хачу кахання-
**Астатняе ня важнае ў жыцці-
Чакай яго ад вечара да рання,
**Чаромхаю вясноваю цвіці,
Кахай сама і напаўняй любоўю
**Кастрычніцкія пахмурныя дні-
А я табе жадаю зноў здароўя-
**А ты мяне, як сябра, абдымі.



Прыгожа и выразна! Ай да

Прыгожа и выразна! Ай да малайца!

Палешучка

Вялікі дэякуй! Рады, што Вам

Вялікі дэякуй! Рады, што Вам спадабаўся мой верш.

вельмі прыгожы верш!

вельмі прыгожы верш!

Дзякуй за добры водгук!

Дзякуй за добры водгук!

такі прыгожы верш, як жа не

такі прыгожы верш, як жа не напісаць водгук))