Мір вабіш прыгажосцю непаўторных
**Мастацкіх твораў і жывой душы,
Ад простых слоў і да пачуццяў зорных,
**А, значыць, не спыняйся і пішы.
Сардэчна я табе жадаю шчасця,
**Сапраўдных новых творчых перамог,
Тых скарбаў, што ніколі не украсці,
**Тых талентаў, якія дорыць Бог.
А талент твой, як свет чароўнай зоркі,
**А скарбаў сэрца- цэлая гара-
Чакаюць хай не толькі нашы Горкі
**Чарговых твораў з-пад твайго пяра,
Каб шмат было іх на тваём рахунку,
**Каб ў душах адгукаўся сэнс радка,
А ты была, як кветка на малюнку,
**Адкрыта сэрцам воку мастака.
Дзякуй за верш, Аляксандр!
Дзякуй за верш, Аляксандр!
Наталля Хмялеўская
Калі будуць прымаць у саюз-
Калі будуць прымаць у саюз- заві- найду чым парадаваць.