Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Апошнія водгукі

Вашыя сябры тут!

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Сябру

Сярэдняя: 5 (7 галасоў)

У восень усіх спадзяваньняў
Не зачыніш рукамі ты твару -
Між сустрэчаў даўгіх, раставаньняў,
Летуценьніку змоцніўшы мару.

Прамовіш тваёю прастотай,
Падказаўшы глыбокім углядам
Пагадзіцца з маёй адзінотай,
З перацьвіўшым запушчаным садам.

Навучыўш, што жыць больш адказьней,
Чым пакідзішчам быць ля дарогі,
Быць на сонцы заўсёды выразьней,
Чым дрыжаць ад начы і трывогі.