Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Апошнія водгукі

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

сяброўства

Сярэдняя: 4.1 (102 галасоў)

Між хмарак сонейка смяецца,
У чаце піша, як жывецца,
Дае парады, суцяшае
І кажа: знойдзеш, што шукаеш!

А з ім online – святло другое:
Такое ж сонейка жывое!
Ў адказ на промні-кампліменты
Шмат піша ў чаце словаў светлых.

Два сонейкі на роднай мове
У сетцы інтэрнэт-размоваў
Прыходзяць да высновы простай:
Галоўнае ў жыцці – сяброўства!



Сярэдняя: 4.3 (44 галасоў)

Заранак срэбны. А-га-гу! -
Навокал ціха, сонна, цмяна…
З галля ў ладонь сваю збяру
Пух разарваны ад тумана.

У шалік шоўкавы звяжу
Цыб’я самотнага слязіны,
Начы сшарэлую мяжу
У ценяў скрыю валасіны.

Адчую пах, што на зары
Буяе моцай адраджэння,
Красу вяльможнае пары,
Свабоды сілу абуджэння.

Нап’юся чыстае вады
З пякучай холадам крыніцы,
Амыю стомы ўсе сляды
Крыштальным водарам жывіцы.

Шырока сэрца расчыню,
Самоты даўняе нягоды
Ператвару ў маю вясну -
І затулю ў ім назаўсёды

22 сакавіка 2010 02.00



Сярэдняя: 4.7 (31 голас)

Зноў сумуеш, сябра мілы мой:
Вочы апусьціў — і твар журыцца.
Кружыць сьвет нясталасьцю сваёй —
І няма табе дзе прыхіліцца.

Колькі ты прайшоў ужо дарог,
Колькі страціў сіл, і колькі планаў
Лёс зьмяніць, бы чараўнік той, змог,
Колькі здрад спаткаў ты і падманаў.

Так жадаў ты шчасьце даганяць:
Бегчы, крочыць — тое ж уцякае.
Крыж з плячэй хацелася так зьняць,
Сэрца ж кажа: Бог цябе чакае.

Нас чакаюць! Дай сваю далонь —
Разам пойдзем віхрам на сустрэчу.
Што нам дождж, і што для нас агонь —
З Богам пераможам страх, пустэчу.



Сярэдняя: 4.8 (10 галасоў)

Спяшайся распаліць кастры
Вясною, ранкам, вечарамі…
З люстэрка пыл амый, сатры
Даўномінулага рукамі.

Галлё старое пазбірай:
Сяброўтва. Слаўнае, ліхое…
Хай запылае новы май -
Ушчэнт скрушыць старое.

Спяшайся распаліць кастры -
Спалі, не затаі былога,
Ня вартае скупой слязы,
Ня годнае цябе самога.

11 сакавіка 2010 17.00