Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

сябру..

Яшчэ не ацэнена

Сябру…

Развітаемся мы калі-небудзь,
І шляхі разбягуцца па свету
Пойдзеш зноў штурмаваць ты неба.
Я - шукаць недзе вечнае лета.

Калі лягуць між намі межы,
Калі лягуць між намі краіны,
Буду сэрца я грэць і цешыць
Пра цябе лепшым успамінам.

Памяць моцная,памяць маленства
Вобраз твой у душы захавае,
Усе дробныя падабенствы
І адрозненні,што мы маем.

Успамінаць буду доўга з усмешкай
Нашы жарты-дзіцячыя промні.
Мабыць ,часам і ты ,канешне,
Пра мяне на хвілінку ўспомніш.

Але круглая наша планета
Усіх шляхоў недзе мае змыканне.
Шчыра верую я ў гэта:
За разлукай прыходзіць спатканне.
2014 г.