Калісьці быў прагрэс спакойным.
Не надта ў крайнасьці кідаў.
Не прымушаў ляцець у прорвы,
Ды і паўзці не дазваляў.
Усе ішлі, як на рабоце.
Хто працаваў, таму заўжды
Знаёма будзе якасць крокаў
Пад палкай гону ў святары.
Хто працаваў вядома ж мае
І досвед страт ад свят рабоў,
Калі багоў яны скідаюць
Пасля бесконцых таптуноў.
Каму вядома і культура
Хоць паміж дам, хоць каралёў;
Той добра ведае падмурак –
Марудна лепш, а хутка ў броў.
Але не сёння праз прагрэсы
Вучыцца як, і што рабіць.
Ён перайшоў праз свае межы.
Ён лезе ў сэнс таго, як жыць.
Прабегчы хуценька дзяцінства
Раней не раз хацелі ўсе.
У рэдкіх выпадках рабіўся
На момант геній дзе-нідзе.
А потым моманты хавалі
Жаданні нешта пазнаваць.
Прагрэс, было, раней вылазіў,
Асобных генаў катаваць.
І вось здабыўшы перамогі
Дзіця да бацькі дарасло.
Бо бацька хто, даўно вядома –
Звычайны час рабіў яго.
Так судзіць сын айца без маці,
праз палюбоўніц, і сяброў.
Маўляў даволі ізгаляцца
Старому столькі ўжо гадоў.
Ён забываецца і рвецца
Запоўніць кожны закуток,
Дзе час даўно стаіць на месцы,
Забыўшы дзедаўскі штуршок.
Унук - прагрэс знайшоў магілу
Па тэлефоне дзесьці ў сне.
Бабуля ПРАГА варажыла
На перамогу пакрысе.
Яна любіла і рабіла,
Чакала лепшых і чужых…
І неўзабаве нарадзіла
Часоў спакойных, і сівых.
У кожным часе будзе ўнучак,
Або калісьці быў ужо.
Ды там чакаюць больш дачушак,
Каб захавалася сваё…
Каб не было каханне бокам.
Не захаваеш, дык праспіш
Імгненны выклік незнаёмцаў,
Спрадвечны заклік і ўздых.
Я столькі слухаў і вучыўся,
Старыя звычкі пакідаў,
Прымаў да сведкі, паланіўся.
Але прагрэсу не пазнаў.
Адное смецце састарэла.
Другое смецце не дайшло.
У смецці сёнешняе спела.
З нітратным гноем і ўзышло.
Пад гэтым зернем корань з маслам.
Мне трэба рэзаць і карміць
Кавалкі глебы з маім шчасцем,
Бо з ім застануся тварыць.