Сярод асенняе пары
Зноў у марах да цябе вяртаюся
Як са знаёмым, са старым
З бяскрайнім морам я вітаюся.
Мяне чакала ты даўно
І бессаромна хвалявалася
Вадою казытала дно
На берагі свае кідалася.
Я папрашу цябе наліць
У жменю мне з такой нагоды
Табою толькі наталіць
Мне прагу шчасця і свабоды.
Пражыць бы побач усё жыццё
Каб разам сустракаць світанкі,
Я не скажу пра пачуццё-
Я на правах тваёй каханкі…
Няма дарогі мне туды,
Дзе ранак пачынаюць каваю…
Пазыч салёнае вады!
Дазволь жа стаць тваёю хваляю! (12.11.2012)